БЕЛ Ł РУС

Закрываецца яшчэ адна прыватная ВНУ

24.06.2024 / 15:29

Nashaniva.com

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці прыняў рашэнне спыніць працу з 1 верасня 2024 года. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.

Фота: Яндэкс-карты

Заснавальнікі і кіраўніцтва ІПД прынялі рашэнне спыніць адукацыйную дзейнасць. Новых абітурыентаў ВНУ набіраць не будзе, а тых, хто ўжо навучаецца, перавядуць з іх згоды ў іншыя ўстановы адукацыі краіны.

ІПД працаваў на рынку адукацыі Беларусі з 1992 года. Тут навучалі студэнтаў па такіх спецыяльнасцях, як «эканоміка і кіраванне», «камерцыя», «бізнэс-адміністраванне», «маркетынг».

За апошні месяц гэта ўжо другая прыватная ВНУ ў Беларусі, якая паведаміла аб спыненні працы. На мінулым тыдні стала вядома пра закрыццё Універсітэта права і сацыяльных тэхналогій (БІП).

Чытайце таксама:

Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ

Каментары да артыкула