На матчы Украіны і Бельгіі заўзятары разгарнулі банер з фотаздымкамі загінулых вайскоўцаў ВІДЭА
На матчы Украіны і Бельгіі заўзятары разгарнулі банер са 182 фотаздымкамі загінулых украінскіх вайскоўцаў, піша «Трыбуна».
Скрыншот з відэа
Усе выявы разам складаюць вобраз Назарыя «Грэнкі» Грынцэвіча — 21-гадовага ваяра і заўзятара вінніцкай футбольнай каманды «Ніва», які загінуў у баі 6 траўня гэтага года.
Таксама на банеры прысутнічае надпіс «Мір мае цану».
Чытайце таксама:
«Атмасферу псуюць нямецкія законы». Беларусы на Еўра-2024 — у колькі абышлося і што здзівіла
Падчас гульні Шатландыя — Венгрыя на Еўра здарылася жудасная траўма