У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
Верагодна, затрыманыя — Леанід і Антаніна Церабей, піша тэлеграм-канал «Право имеют».
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што маці пакінулі з дзіцем да суда. Яны таксама сцвярджаюць, што ёй, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а «вось галава сямейства пасядзіць».