БЕЛ Ł РУС

На прэзідэнцкіх выбарах у Іране лідзіруе кансерватыўны кандыдат

29.06.2024 / 7:59

Nashaniva.com

Ён набірае 42% галасоў выбаршчыкаў.

Саід Джалілі. Фота: Morteza Fakhri Nezhad/IRIB via AP 

Кансерватар Саід Джалілі, былы галоўны перамоўшчык па ядзернай праграме, лідзіруе пасля падліку 8,4 мільёна галасоў на выбарах прэзідэнта Ірана, піша Бі-бі-сі.

На гэты момант ён набірае каля 42% галасоў выбаршчыкаў, што робіць імаверным другі тур выбараў — ён можа адбыцца ў наступную пятніцу.

Кандыдат-рэфарміст, дэпутат іранскага парламента Масуд Пезешкіян, які лідзіраваў у пачатку падліку галасоў, зараз адстае ад канкурэнта на некалькі працэнтаў.

Хоць найвышэйшым кіраўніком іранскай дзяржавы з'яўляецца вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі, які не выбіраецца, а прэзідэнт — другая па значнасці пасада.

Выбары прэзідэнта ў Іране праходзяць датэрмінова — папярэдні прэзідэнт Ібрахім Раісі загінуў у авіякатастрофе 19 мая.

Кандыдатаў на пасаду вызначае Рада вартавых Ісламскай рэвалюцыі. На гэты раз улады не пусцілі на выбары вядомых умераных кандыдатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула