Мілінкевіч згадаў, як кіраўнікі партый прапанавалі яму па чарзе ўзначальваць апазіцыю. І з беларусамі перасталі сустракацца ў Еўропе
«Я прайшоў праз жаданне адхіліць мяне пасля выбараў 2006 года».
Аляксандр Мілінкевіч. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube
У новым выпуску ТОКу Аляксандр Мілінкевіч згадаў, што ў 2005 годзе на Кангрэсе дэмакратычных сіл ён быў абраны адзіным кандыдатам ад дэмакратаў. Пасля на працягу двух гадоў палітык быў «легітымным кіраўніком аб'яднаных дэмакратычных сілаў» (год да і год пасля прэзідэнцкіх выбараў).
«Потым абсалютна справядліва лідары пяці партый прыйшлі да мяне і сказалі: «Аляксандр! Ты лідар, ездзіш і ездзіш па брусэлях і па іншых сталіцах краін. Прадстаўляеш. Усё класна робіш. Але сёння ўжо мы ўсе лідары».
Пасля гэтай размовы, на новым Кангрэсе дэмакратычных сілаў Беларусі, які быў праведзены ў 2007 годзе, рашылі: «Замест Мілінкевіча зробім ратацыю. Будзе ён і пяць лідараў партый. Яны будуць па чарзе кіраваць».
«Нібыта дэмакратычная схема», — заўважае палітык і адзначае, што пасля гэтага з «беларусамі амаль перасталі сустракацца», хаця да гэтага яму ціснулі руку каля 30 прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў.
Мілінкевіч адзначае, што рашэннем аб ратацыі быў «змарнаваны агульны шанец». Цяпер палітык асабліва востра ўспрымае спробы памяняць Ціханоўскую, бо «прайшоў праз жаданне адхіліць мяне пасля выбараў 2006 года».
Глядзіце цалкам:
Чытайце таксама:
Дэмакратычныя сілы перайшлі да калектыўнага кіраўніцтва
«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч