БЕЛ Ł РУС

У Мазыры загарэўся гандлёвы цэнтр ВІДЭА

8.07.2024 / 15:48

Nashaniva.com

У панядзелак, 8 ліпеня, у цэнтры Мазыра загарэўся гандлёвы цэнтр, які будуецца. Гэта ўжо другі пажар на аб'екце за год.

Калаж: Telegraf.news

Відэазапісы з пажарам у прыбудове гандлёвага цэнтра «Глобал» апублікавалі ў сацсетках жыхары горада і мясцовыя паблікі.

Гэта ўжо другі пажар на аб'екце, які будуецца, за апошні год.

Мінулай восенню на будынку загарэўся дах. Цяпер пажар здарыўся з боку ўваходу ў будучы ГЦ. 

Паводле паведамлення Міністэрства надзвычайных сітуацый, пра ўзгаранне стала вядома 8 ліпеня ў 11:03.

Агнём у выніку было знішчана 2 кубаметры ўцяпляльніка. Пашкоджаная абшыўка будынка на плошчы 200 квадратных метраў.

Пацярпелых няма. Да прыбыцця ратавальнікаў 26 рабочых пакінулі будынак самастойна.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Як цяпер жыве падлетак Рома Кагадоўскі, які 3 гады таму ледзь не загінуў, ратуючы брата з пажару?

У Навагрудку пажарнай машыне знайшлі цікавае прымяненне ФОТАФАКТ

У Магілёве з-за пакінутай зарадкі ў разетцы згарэў пакой у студэнцкім інтэрнаце

Каментары да артыкула