БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура завяла 20 крымінальных спраў за хабары

8.07.2024 / 20:40

Nashaniva.com

Супрацоўнікі МУС у выніку праверкі ў Мінскай вобласці выявілі схемы перадачы хабараў «дзясяткам службовых асоб», паведаміў 8 ліпеня намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.

Па словах Брылёва, факты хабарніцтва выяўленыя ў будаўніцтве, аграпрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы, грошы перадаваліся за «спрыяльнае вырашэнне пытанняў па заключэнні дамоў на рамонт вузлоў і агрэгатаў тэхнікі».

У некаторых выпадках, удакладніў прадстаўнік Генпракуратуры, «адкат» закладаўся ў агульны кошт рамонту і мог дасягаць да 15% ад сумы замовы — да 1,5 тыс. рублёў.

Брылёў паведаміў пра завядзенне 20 крымінальных спраў па арт. 430 (атрыманне хабару) і 431 (дача хабару) КК. Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Былога намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка хутка пачнуць судзіць

Якую маёмасць мае топ-менеджар Белчыгункі Пётр Дулуб, у тайніках якога знайшлі $3 мільёны

Арыштаванага за хабар топ-менеджара Белчыгункі звольнілі па карупцыйным артыкуле

Лукашэнка назваў імёны яшчэ некалькіх высокапастаўленых хабарнікаў

МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?

Каментары да артыкула