БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі берасцейца за ролік у тыктоку. Ён зняў даішніка і назваў яго «чык-чырыкам»

11.07.2024 / 18:21

Nashaniva.com

Відэа з хлопцам з'явілася ў блізкім да сілавікоў канале.

Скрыншот відэа

Малады чалавек кажа, што яго завуць Максім Сяргеевіч. У чэрвені ён зняў на відэа супрацоўніка ДАІ, які хаваўся за слуп на прыпынку.

У сваім роліку аўтар называе даішніка «чык-чырыкам», а затым дадае нецэнзурнае слова. Сілавікі абвінавачваюць яго ў абразе супрацоўніка нецэнзурнай лаянкай.

На відэа сілавікоў хлопца прымусілі папрасіць прабачэння і прызнацца ў любові да ўлады. У якім статусе знаходзіцца затрыманы і што канкрэтна яму ставяць у віну, невядома.

Чытайце таксама:

У Мазыры за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі галоўную рэдактарку газеты НПЗ

За данат палку Каліноўскага затрымалі мужчыну

Зноў судзяць Мікіту Залатарова, які сустрэў за кратамі паўналецце, прайшоў тры суды, дзве калоніі і турму

Каментары да артыкула