З-за ўрагану паўтары сотні населеных пунктаў у Мінскай вобласці засталіся без электрычнасці
Моцны вецер пашкодзіў лініі электраперадач, у выніку чаго было парушана энергазберажэнне 152 населеных пунктаў у Мінскай вобласці.
«Мінская вобласць стала адным з найбольш пацярпелых рэгіёнаў. Сталічныя энергетыкі перайшлі ў рэжым павышанай гатоўнасці, каб аператыўна ліквідаваць парушэнні, якія ўзнікаюць. Па стане на 20:00 аварыйна-аднаўленчыя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў 152 населеных пунктах рэгіёну», — паведаміла Мінскэнерга.
Удакладняецца таксама, што перабоі ў электразабеспячэнні адзначаюцца ў Кастрычніцкім, Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска.
Чытайце таксама:
У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, ўпала дрэва, загінула дзяўчына
Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага
У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА
Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА