БЕЛ Ł РУС

У Магілёве гучала сірэна паветранай трывогі пасля пралёту шахеда

16.07.2024 / 14:47

Nashaniva.com

Жыхары Магілёва чулі сістэму абвяшчэння пры надзвычайных сітуацыях у раёне 12.00, піша motolkohelp.

Скрыншот відэа МНС

Сірэны гучалі ў горадзе ўжо пасля таго, як менавіта ў тым раёне праляцеў дрон-камікадзэ.

Затым толькі ў 12:56 у СМІ з'явілася інфармацыя ад МНС аб праверцы сістэм абвесткі. Аднак міністэрства не інфармавала аб гэтай праверцы загадзя, як гэта звычайна бывае. Традыцыйна МНС паведамляе аб будучай праверцы як мінімум за дзень.

@nashaniva Чаму шахеды пачалі адзін за адным залятаць у Беларусь? #беларусь #україна #шахед #дрон #дрони #війна #минск #могилев #гомель #нашаніва ♬ War Hammer - Noise Candy Music

Акрамя таго, у ваколіцах Магілёва, Быхава і Бабруйска працягвае лятаць верталёт Мі-8 МНС Беларусі — менавіта ў гэтым раёне, дзе раней пралятаў шахед.

Чытайце таксама:

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска

Каментары да артыкула