БЕЛ Ł РУС

МНС зафіксавала ў Мінску 38 падтапленняў. Пацярпелі будынак, паркінг і два пераходы

18.07.2024 / 14:26

Nashaniva.com

Самым складаным раёнам ратавальнікі назвалі раёна парка Чалюскінцаў.

Скрыншот відэа: МНС

МНС дала справаздачу наконт наступстваў магутнай залевы, якая прайшла ў Мінску 18 ліпеня. 

Паводле звестак ведамства, у сталіцы зафіксавалі 38 падтапленняў праезных частак, адзін паркінг, адзін будынак і два падземныя пераходы.

'Найбольш складаны ўчастак — раён станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Ратавальнікі адпампоўваюць ваду з дапамогай мотапомпаў.

Станцыю ўжо адкрылі для пасажыраў. А вось на метро «Усход» зачынілі адзін з вестыбюляў — там таксама было падтапленне. Пра тое, ці пацярпелі ад стыхіі людзі, МНС не паведамляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула