Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Аляксандры Герасімені
Адпаведнае рашэнне прынята судом Савецкага раёна Мінска 12 ліпеня, піша «Вясна».
Таксама Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў гэтым разам папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Инициатива ДАР», «Blackmap Belarus»;
- інстаграм-старонкі «vlad.savinn», «belarusians_suomessa», «Belarus_a_bordeaux»;
- ютуб-каналы «dokbit», «LongliveBelarus2020», «Margarita Levchuk. Soprano», «Беларусь за МКАДом»;
- сацсеткі праекта «Асацыяцыя Палiтвязняў Беларусі»;
- фэйсбук-старонка «Yuliyana Shemetovets»;
- старонкі ва «УКантакце» «ЧС СОЛИГОРСК», «Первое радиоуправление (1РУ)»;
- старонка ў «Аднакласніках» «Мы против налога на тунеядство»;
- тыкток-старонкі «snow_in_by», «Belarus», «Беларусь головного мозга 2.0», «vishnya.bу».
Чытайце таксама:
Акадэмія навук распрацавала інструкцыю па знішчэнні «экстрэмісцкіх» кніг у бібліятэках
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» украінскі канал на 779 тысяч падпісчыкаў
«ШапитоДичь» — так называецца новае выяўленае КДБ «экстрэмісцкае фармаванне»