БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне адбылося лабавое сутыкненне дзвюх машын

20.07.2024 / 21:40

Nashaniva.com

25-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi на аўтадарозе Р-102 «Высокае-Камянец-Кобрын» выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў лабавое сутыкненні з аўтамабілем Peugeot, паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Сутыкненне адбылося на 29 км аўтадарогі Р-102 «Высокае-Камянец-Кобрын». За рулём Peugeot знаходзілася 46-гадовая жанчына.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы, а таксама 23-гадовая пасажырка Audi і 48-гадовая пасажырка Peugeot дастаўленыя ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці. 

Чытайце таксама:

ДТЗ у Кобрынскім раёне: на пешаходным пераходзе матацыкліст насмерць збіў 13-гадовага падлетка

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

У цэнтры Мінска легла на бок машына міліцыі ВІДЭА

Каментары да артыкула