БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі адміністратара раённага чата «Чат Бурдзейнага»

22.07.2024 / 11:23

Nashaniva.com

Відэа з ім апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

Сілавікі затрымалі дырэктара прадпрыемства «Джыпіэр сэрвіс» і адміністратара чата «Чат Бурдзейнага».

На відэа затрыманы кажа, што адміністраваў дваровы чат, у якім «размяшчалася інфармацыя пратэснага характару», а таксама што ў 2020 годзе ў Мінску хадзіў на маршы.

У «чаце Бурдзейнага» на 22 ліпеня знаходзіцца 112 чалавек. Доступ да чату атрымалі сілавікі — цяпер там публікуюцца рэпосты беларускіх і расейскіх праўладных каналаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула