БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

23.07.2024 / 17:42

Nashaniva.com

Па ўдакладненых звестках МНС, усяго ахвярамі ўрагану, які пранёсся над Беларуссю 13-14 ліпеня, сталі не шэсць, як паведамлялася раней, а сем чалавек.

Разбурэнні, зробленыя ўраганам у Пінскім раёне. Фота: БелТА

Акрамя таго, да гэтага часу ў бальніцах застаецца 13 пацярпелых, трое з іх — у цяжкім стане, расказаў у прэс-цэнтры «Sputnik Беларусь» начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС і грамадзянскай абароны Ігар Хадановіч.

«Паводле ўдакладненых звестак, ад элементаў даху, паваленых дрэў загінулі сем чалавек, траўмавана 75», — расказаў Хадановіч.

У тыя дні было, паводле яго слоў, адзначана больш за 13 тыс. выпадкаў падзення дрэў. 338 населеных пунктаў апынуліся без водазабеспячэння, у 17 раёнах адбыліся адключэнні сотавай і тэлефоннай сувязі. Былі пашкоджаныя дахі ў 6200 жылых дамоў, з іх 3883 адноўленыя.

Раней паведамлялася, што ахвярамі непагадзі 13-14 ліпеня ў розных рэгіёнах Беларусі сталі шэсць чалавек.

Чытайце таксама:

Пацярпелым ад урагану на Гомельшчыне могуць даць растэрміноўкі на рамонт

Больш за сотню вёсак Гомельшчыны ўсё яшчэ чакаюць аднаўлення электразабеспячэння

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных

Каментары да артыкула