БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць навядзенне пантоннай пераправы праз Дняпро

24.07.2024 / 17:21

Nashaniva.com

На палявы выхад накіравалі 188-ю гвардзейскую інжынерную брыгаду.

Фота: Мінабароны

Вайскоўцы 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады, якая дыслакуецца пад Магілёвам, адпрацоўваюць навядзенне пантоннай пераправы цераз Дняпро.

Спецыялісты разведвальна-вадалазнага ўзвода праводзяць інжынерную разведку воднай перашкоды.

Вайскоўцы пантонных падраздзяленняў пры навядзенні пераправы выкарыстоўваюць узоры тэхнікі, якія стаяць на ўзбраенні пантонна-маставога парку, паведамляе Мінабароны.

Адзначаецца, што вайскоўцы набываюць вопыт, неабходны як пры вядзенні баявых дзеянняў, так і ў мірны час.

Чытайце таксама:

У Беларусі спынілі трансляцыю канала «Звезда» расійскага Мінабароны

Механізаваныя падраздзяленні трэніруюцца ва ўмацаваных раёнах

На беларуска-кітайскіх вучэннях пад Брэстам адпрацоўвалі захоп аэрапорта

Каментары да артыкула