БЕЛ Ł РУС

Беларуса затрымалі пасля вяртання з Польшчы

26.07.2024 / 17:25

Nashaniva.com

Праўладны тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне беларуса, які ў 2020 годзе браў удзел у пратэсных акцыях у Брэсце. Пазней ён пераехаў у Польшчу, дзе вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў ахоўнікам.

На відэа, знятым сілавікамі, хлопец гаворыць, што завуць яго Уладзіславам Вітальевічам. Ён, маўляў, браў удзел у пратэстах у 2020 годзе, а пасля заканчэння ўніверсітэта з Польшчы вырашыў вярнуцца на радзіму і быў затрыманы на мяжы.

Згодна з інфармацыяй «Медыязоны», маладога чалавека затрымалі яшчэ ў пачатку чэрвеня.

Чытайце таксама:

Расказваем, хто тая 50-гадовая мінчанка Аксана, якую затрымлівалі па вяртанні з Польшчы

Пасля прыезду ў Беларусь затрымалі адміністратарку чату «Беларусы Каліша»

У Гродне пачнуць судзіць айцішніка, які вярнуўся з Польшчы

Каментары да артыкула