У бальніцы ў Сянне сілавікі зладзілі рэйд па мабільніках медыкаў
У Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы быў праведзены рэйд, там знайшлі пяць супрацоўнікаў, якія былі падпісаныя на «экстрэмісцкія рэсурсы».
Пра гэта распавяла галоўная доктарка ЦРБ Крысціна Гарчынская ў тэлесюжэце мясцовых прапагандыстаў.
Яна адзначыла, што людзі былі падпісаныя на адпаведныя рэсурсы даўно, але не адпісаліся. Доктарка запэўніла, што «гэта адзінкавыя выпадкі, і гэта людзі, за якіх можна паручыцца».
Імёны пецярых медработнікаў і іх далейшы лёс невядомы.