БЕЛ Ł РУС

Вялікі пажар пачаўся на НПЗ у Омску

1.08.2024 / 19:11

Nashaniva.com

Вялікі пажар пачаўся на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода ў Омску. Расійскія СМІ пішуць, што гарыць лафетная ўстаноўка АВТ-10.

Скрыншот з відэа

Факт пажару прызнала мясцовае МНС, сцвярджаючы, што «ў гэты момант задзейнічаныя сілы гэтага прадпрыемства і сілы МНС».

Інфармацыі пра пацярпелых і прычыны ўзгарання пакуль няма.

Пажары і іншыя аварыі на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і іншых прадпрыемствах, у тым ліку прыналежных да ВПК, у апошнія месяцы сталі амаль будзённай з'явай. У пэўных выпадках прычынай гэтага прызнаецца траплянне ўкраінскіх дронаў, у некаторых афіцыйна называюцца іншыя прычыны.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны атакавалі Краснадарскі край і Севастопаль

Беспілотнікі атакавалі НПЗ у Адыгеі

Дрон атакаваў чарговы расійскі НПЗ — цяпер у Валгаградзе

Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар

Каментары да артыкула