БЕЛ Ł РУС

У Брэсце 16-гадовая дзяўчына на матацыкле ўрэзалася ў дарожны знак

2.08.2024 / 10:28

Nashaniva.com

Двое падлеткаў пацярпелі ў выніку ДТЗ, паведамілі ў ДАІ.

Фота: ДАІ Брэст

Аварыя адбылася 2 жніўня каля 00.50. 16-гадовая дзяўчына на матацыкле «Мінск» ехала па вуліцы Якельчыка.

На скрыжаванні з вуліцай Грунвальдскай яна не справілася з кіраваннем матацыкла, выехала за межы праезнай часткі, дзе ўрэзалася ў стойку дарожнага знака.

У выніку ДТЗ кіроўца і 15-гадовы пасажыр шпіталізаваныя. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула