БЕЛ Ł РУС

Айцішніка, які вярнуўся з Вільні ў Мінск, затрымалі за данаты і ўдзел у плане «Перамога»

2.08.2024 / 17:19

Nashaniva.com

Чаславу Герасімовічу можа пагражаць да васьмі гадоў калоніі.

Часлаў Герасімовіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Чаславу Герасімовічу 37 гадоў. Ён мінчук. Пасля школы скончыў БДПУ па спецыяльнасці «дзіцячы выхавальнік, псіхолаг», дадаткова вучыўся ў Маскоўскім гештальт інстытуце і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі на розных накірунках псіхатэрапіі.

Герасімовіч у сацсетках піша, што больш за 15 гадоў праводзіў трэнінгі па псіхатэрапіі і часта называе сябе гештальт-тэрапеўтам. З 2011-м стаў таксама працаваць тэсціроўшчыкам. Захапляецца музыкай і грае на гітары, а таксама піша вершы і малую прозу, запісвае відэа-медытацыі.

Нейкі час у 2022-м Герасімовіч працаваў у Вільні, але пад восень 2022-га вярнуўся ў Мінск. Актыўна шукаў працу ў розных кампаніях і, мяркуючы па Linkedin, працуе шмат дзе на няпоўную стаўку.

26 чэрвеня Часлава асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту» па адміністратыўнай справе.

Мяркуючы па відэа ГУБАЗіК, Герасімовіча абвінавачваюць у тым, што ён чатыры разы ахвяраваў «экстрэмісцкаму фарміраванню». Імаверна, яго вінавацяць па артыкуле 361-2 КК. Тады яму можа пагражаць да васьмі гадоў калоніі.

Таксама яму закідаюць удзел у плане «Перамога», але гэта нічым не пацвярджаецца.

Чытайце таксама:

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Каментары да артыкула