БЕЛ Ł РУС

МЗС Германіі: У турмах Расіі застаецца двухзначная колькасць немцаў

3.08.2024 / 8:8

Nashaniva.com

Ужо два гады ўлады РФ адмаўляюць консулам у наведванні ў турмах гэтых грамадзянаў.

Ілюстрацыйнае фота: тэлеграм-канал «Вясны»

У расійскіх турмах сёння знаходзяцца і нямецкія грамадзяне. Іх колькасць адпавядае «двухзначнай у нізкім сегменце». Такую інфармацыю паведамілі Der Tagesspiegel у МЗС ФРГ, адмовіўшыся ўдакладніць, у чым менавіта абвінавачваюць канкрэтных грамадзян, піша Deutsche Welle.

На працягу апошніх двух гадоў расійскія ўлады «адмаўляюцца даць грамадзянам, якія маюць двайное, расійскае і германскае, грамадзянства, прамы консульскі доступ у форме наведвання ў турме, паказалі таксама ў нямецкім замежнапалітычным ведамстве, адказваючы на запыт рэдакцыі.

«Яны (улады Расіі) абыходзяцца з асобамі, якія маюць расійскае і іншае грамадзянства, выключна як з грамадзянамі Расіі», — дадалі ў МЗС ФРГ.

У Міністэрстве падкрэсліваюць, што ў кожным асобным выпадку прыкладваюцца намаганні, каб забяспечыць доступ консула да грамадзян ФРГ. «Ці можна гэтым асобам спадзявацца на тое, што і яны возьмуць удзел у адным з будучых абменаў? Абсалютна незразумела», — канстатуе Der Tagesspiegel.

У чэрвені агенцтва Reuters перадало са спасылкай на звесткі ўрада ЗША, што сярод зняволеных расійскіх турмаў — прынамсі «тузін» амерыканскіх грамадзян.

1 жніўня адбыўся самы маштабны з часоў Халоднай вайны абмен зняволенымі паміж Расіяй, РБ і краінамі Захаду.

Пры гэтым Масква выдала 19-гадовага грамадзяніна ФРГ Кевіна Ліка; палітолага Дытэра Вароніна, грамадзяніна ФРГ і РФ Германа Мойжэса, грамадзяніна Германіі Патрыка Шебеля, якому пагражала ў РФ 7 гадоў турмы за ўвоз у краіну жавальнага мармеладу з марыхуанай.

Беларусь выдала асуджанага ўладамі РБ да расстрэлу, а пазней памілаванага Лукашэнкам Рыка Крыгера.

Чытайце таксама:

«Палітыка — самая вялікая прастытуцыя». Удава забітага Красікавым чачэнца асудзіла яго выдачу Расіі

Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны

Ілья Яшын: Двух чалавек са спісаў на абмен выкраслілі ў апошні момант

Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі

Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста

Каментары да артыкула