На таргах у Мінску даляр патаннеў на тры капейкі
Амерыканская валюта апусцілася да 3,09 рубля.
На таргах у Мінску 5 жніўня даляр упаў на 3,2 капейкі да 3,0916 рубля.
Гэта чарговы гадавы мінімум.
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775, а максімум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809.
Еўра сёння вырас на 1,26 капейкі да 3,385.
Расійскі рубель сёння даражэе на 0,14 капейкі да 3,6099 за 100 адзінак.
Юань вырас на 0,06 капейкі да 4,3081 за 10 адзінак.