БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст знёс святлафор і ўляцеў у аўтобус. Усё з-за навігатара

5.08.2024 / 18:32

Nashaniva.com

Пацярпела пасажырка таксі.

Фота: ДАІ Мінска

ДТЗ з удзелам таксі і аўтобуса адбылося сёння днём на вуліцы Матусевіча. Кіроўца таксі адхіліў сваю ўвагу на навігатар і ўрэзаўся ў слуп са святлафорам, які знаходзіўся на раздзяляльнай паласе.

Пасля сутыкнення машыну адкінула ўбок — і яна ўляцела ў аўтобус на сустрэчцы.

У выніку пацярпела 26-гадовая пасажырка таксі, яе даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

У Брэсце 16-гадовая дзяўчына на матацыкле ўрэзалася ў дарожны знак

У Крупскім раёне ў ДТЗ пацярпелі чацвёра дзяцей

Пад Жыткавічамі легкавік сутыкнуўся з фурай, ёсць ахвяра

Каментары да артыкула