БЕЛ Ł РУС

Лесбіянка з Камеруна прынесла першы ў гісторыі медаль алімпійскай зборнай бежанцаў

5.08.2024 / 19:13

Nashaniva.com

Заснаваная ў 2016 годзе алімпійская каманда бежанцаў, якая складаецца са спартсменаў, вымушаных пакінуць радзіму, на Алімпіядзе-2024 упершыню адзначылася заваяваным медалём, піша «Трыбуна».

Фота: AP Photo/John Locher

Баксёрка з каманды бежанцаў пад імем Сіндзі Вінер Нгамба аднагалосным рашэннем суддзяў перамагла францужанку Давіну Мішэль і выйшла ў паўфінал у вагавой катэгорыі да 75 кг, гарантаваўшы сабе мінімум бронзу.

Сіндзі нарадзілася 7 верасня 1998 года ў камерунскай Дуале. Аднак у 10-гадовым узросце яна разам са сваякамі пераехала ў Вялікабрытанію, дзе пазнаёмілася з боксам. Таксама дзяўчына атрымала адукацыю ва ўніверсітэце Болтана, адвучыўшыся на крымінолага.

Нгамба трэніруецца з баксёрскай камандай Вялікабрытаніі, але не можа выступаць пад брытанскім сцягам, бо ў яе няма брытанскага пашпарта. У 2019 годзе Сіндзі разам з братам нават знаходзілася за крок ад дэпартацыі. Цэлы дзень абодвух пратрымалі ў следчым ізалятары, аднак пасля адпусцілі.

У 18 гадоў Нгамба прызнала сваю гомасэксуальнасць. У Камеруне гэта крымінальны артыкул, гэта значыць спартсменцы пагражае зняволенне. Менавіта гэтым і адсутнасцю дакументаў тлумачыцца ўдзел жанчыны ў зборнай бежанцаў. Менавіта Нгамба трымала алімпійскі сцяг падчас урачыстага заплыву нацыянальных камандаў па Сене.

Каб прабіцца ў фінал і зрабіць сур'ёзную заяўку на алімпійскае золата, камерунцы 8 жніўня трэба будзе адолець панамку Атэйну Байлан. Але нават калі яна і прайграе, то бронзавы медаль будзе мець па-любому. Бокс — адзін з нямногіх відаў спорту, дзе баі за бронзавы медаль не праводзяцца, і іх атрымліваюць адразу два спартсмены — тыя, якія прайгралі ў паўфіналах.

Чытайце таксама:

Алжырская баксёрка, якую раскрытыкавалі за наяўнасць мужчынскіх храмасом, паскардзілася на цкаванне

Брытанскі вясляр стаў першым, хто заваяваў алімпійскія медалі ў мужчынскім і жаночым заліку. Як так?

У гэта складана паверыць, але Новак Джокавіч упершыню ў кар'еры стаў алімпійскім чэмпіёнам

Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная

За гендарным скандалам на Алімпіядзе ў Парыжы стаіць Расія

Ці шмат у свеце засталося кіраўнікоў дзяржаў, якія прыйшлі да ўлады раней за Лукашэнку?

Каментары да артыкула