Юлія Трушкіна фінішавала пятай на дыстанцыі 200 метраў на каноэ
Беларуска не змагла выйграць медаль на кароткай дыстанцыі.
Юлія Трушкіна. НАК Беларусі
Алімпійскай чэмпіёнкай стала канадка Кэці Вінсэнт.
Такім чынам на Алімпіядзе ў Парыжы беларусы заваявалі чатыры медалі. Золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне) і бронза Яўгена Ціханцова (цяжкая атлетыка)