БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знайшлі расліну, якая апошні раз фіксавалася яшчэ за Рэччу Паспалітай

10.08.2024 / 22:16

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі падчас даследаванняў на Гродзеншчыне знайшлі настурцыю лекавую (Nasturtium officinale L.) — від, які лічыўся зніклым у Беларусі, піша «Дзікая прырода побач».

Вось што гаворыць пра знаходку Аркадзь Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута:

«Для Беларусі гэта вельмі цікавая знаходка. Гэты від быў знойдзены ў нас і раней, але гэта было вельмі даўно — у далёкім 1782 годзе батанікам Жанам Эмануэлем Жыліберам. Пры гэтым настурцыя лекавая расце ў суседніх з Беларуссю краінах — у Польшчы, Літве.

Нечакана і дзіўна, што гэтая расліна захавалася ў нас. Яна была знойдзеная ва ўмовах, якія набліжаныя да натуральных — на беразе ручая з хуткай плынню. Але тое, што столькі гадоў яе не знаходзілі, а зараз знайшлі — вельмі ўражвае.

Тэарэтычна гэта можа быць расліна, якая трапіла ў прыроднае асяроддзе з культурнай плантацыі, бо яе вырошчваюць для харчавання як вадзяны крэс-салат, у крамах прадаецца яе насенне.

У нас ёсць яшчэ год да заканчэння працы над 5-м выданнем Чырвонай кнігі. І за гэты год мы спадзяемся з дапамогай генетычнага аналізу даведацца, сапраўды настурцыя лекавая расце ў Беларусі ці трапіла да нас аднекуль з Еўропы».

Чытайце таксама:

Мінскае мора зноў пазелянела. Ці небяспечна ў ім плаваць?

Лукашэнка: Апошнім часам бачу, што Акадэмія навук дапускала сур'ёзныя пралікі

Страцілі каштоўнасць. У Верхнядзвінскім раёне знялі ахову з помнікаў прыроды

У Бабруйску знішчылі 3,5 тоны дзікарослых канопляў

Каментары да артыкула