БЕЛ Ł РУС

З Запарожскай атамнай электрастанцыі ідзе магутны дым

11.08.2024 / 21:41

Nashaniva.com

11 жніўня ў мясцовых тэлеграм-каналах сталі распаўсюджваць фота моцнага дыму на Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Фото: Telegram / Евген Евтушенко

Гэта выглядае як пажар, але начальнік Нікапальскай РВА Еўтушэнка абвяргае інфармацыю. Паводле яго слоў, вайскоўцы РФ, імаверна, для нечага падпалілі аўтамабільныя шыны ў ахаладжальных станцыях.

«Магчыма, гэта правакацыя або спроба стварыць паніку ў населеных пунктах на правым беразе былога вадасховішча. Зараз ЗАЭС працуе ў нармальным рэжыме ва ўмовах акупацыі», — напісаў ён.

Радыяцыйны фон у раёне застаецца ў межах нормы, адзначыў Еўтушэнка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула