БЕЛ Ł РУС

У Іркуцку трэнер спартшколы атрымаў па даносе чатыры гады калоніі за тое, што зняў са сцяны расійскі сцяг

13.08.2024 / 06:50

Nashaniva.com

Трэнера іркуцкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Аляксандра Скварцова адправілі на тры гады і 11 месяцаў у калонію агульнага рэжыму па абвінавачанні здзеку з дзяржаўных сімвалаў і рэабілітацыі нацызму. Таксама яму забаранілі тры гады адміністраваць сайты, паведамляе выданне Moscow Times.

Фота: Заканадаўчы сход Арэнбургскай вобласці

Увесну 2023 года на Скварцова напісаў данос калега. Супрацоўнік школы зняў відэа, у якім расказаў, што павесіў над сваім сталом расійскі сцяг, а на наступны дзень нібыта знайшоў сімвал у шафе, у месцы для захоўвання абутку. Работнік сцвярджаў, што гэта адбылося пасля змены Скварцова.

«Узяў сарваў і закінуў у шафу. Сцяг пашкоджаны. Вось увесь пакамячаны, заламаны», — паказаў ён сцяг на камеру.

Пасля гэтага на Скварцова завялі крымінальную справу аб здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 329 КК), таксама яго абвінавацілі ў размяшчэнні ў тэлеграм-каналах каментароў, якія «рэабілітуюць нацызм і апраўдваюць тэрарызм». Увосень Скварцова дадалі ў пералік «экстрэмістаў і тэрарыстаў», які вядзе Расфінманіторынг.

У красавіку 2-і Усходні акруговы ваенны суд прызначыў трэнеру чатыры гады пазбаўлення волі. Прысуд быў абскарджаны. Апеляцыйная інстанцыя знізіла тэрмін на адзін месяц. Прысуд набыў моц 7 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула