БЕЛ Ł РУС

Мінфін Літвы прапанаваў разарваць пагадненне аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю

15.08.2024 / 14:14

Nashaniva.com

Пагадненне дзейнічала амаль 30 гадоў.

Ілюстрацыйнае фота AP

Міністэрства фінансаў прапануе скасаваць падпісаныя амаль тры дзесяцігоддзі таму пагадненні аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю, а таксама Расіяй. Яно падрыхтавала праекты пастановаў урада, якія прадугледжваюць гэта, паведамляе LRT.

Са слоў прадстаўнікоў міністэрства, з пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны літоўская мытня не супрацоўнічала і не абменьваецца інфармацыяй з мытнымі службамі Расіі і Беларусі.

Аднак асобы, якія маюць гандлёвыя адносіны з гэтымі краінамі, па даных Міністэрства, прадастаўляюць мытням і судам дакументы, выдадзеныя мытнымі органамі гэтых краін, у якасці доказу законнасці гандлю і захавання міжнародных санкцый.

Пагадненне з Беларуссю аб супрацоўніцтве ў барацьбе з парушэннямі мытнага заканадаўства было падпісана ў ліпені 1996 года ў Вільні, а пагадненне з Расіяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў галіне мытнай дзейнасці — у лютым 1995 года ў Маскве.

Дэнансацыя дамовы з Беларуссю, якая была ратыфікаваная ў верасні 2000 года, яшчэ павінна быць ухваленая прэзідэнтам Наўседам і Сеймам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула