БЕЛ Ł РУС

Валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка змясцілі ў ШІЗА за дзень да спаткання з бацькамі

17.08.2024 / 8:3

Nashaniva.com

Палітвязень Андрэй Чапюк з сакавіка 2023 года адбывае тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22.

16 жніўня ў Андрэя мусіла адбыцца спатканне з бацькамі ў калоніі, але 14 жніўня яго на 10 дзён змясцілі ў штрафны ізалятар. Прычынай стала «парушэнне формы адзення». Вязням у ШІЗА забараняюцца працяглыя і кароткатэрміновыя спатканні, таму невядома, калі Андрэй зможа пабачыцца з бацькамі ў наступны раз, піша «Вясна».

У верасні 2022 года Андрэя Чапюка асудзілі на шэсць гадоў калоніі.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 КККК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны суд скараціў яму тэрмін на тры месяцы — да пяці гадоў і дзевяці месяцаў зняволення.

Месца ўтрымання Андрэя:

ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Чытайце таксама:

Ігар Аліневіч у чэрвені трымаў галадоўку ў ШІЗА

55-гадоваму бізнэсмену Ягору Волкаву прысудзілі тры гады калоніі за данаты і ўдзел у пратэстах

Палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі, асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

Каментары да артыкула