БЕЛ Ł РУС

Серыял «Джэнтльмены» Гая Рычы працягнулі на другі сезон

17.08.2024 / 9:43

Nashaniva.com

Праект падоўжаны на другі сезон, у рамках якога выйдуць восем эпізодаў. Гай Рычы вернецца да вытворчасці серыяла ў якасці рэжысёра і сцэнарыста разам са сваім сааўтарам Мэцью Рыдам.

Кадр з фільма «Джэнтэльмены»

Серыял «Джэнтльмены» Гая Рычы, зняты па кінасусвеце аднайменнага фільма рэжысёра, падоўжаны на другі сезон. Здымкі працягу шоу з Тэа Джэймсам і Каяй Скадэларыа пачнуцца ў наступным годзе, піша Forbes.

«Джэнтльмены» — серыяльны спін-оф аднайменнай крымінальнай камедыі Гая Рычы 2019 года. Дзеянне адбываецца ў той жа кінематаграфічнай Сусвету, што і ў стужцы з Мэцью Макконахі у галоўнай ролі, аднак персанажы ў іх не перасякаюцца. У цэнтры сюжэту серыяла пра свет злачыннага Лондана аказваецца малады арыстакрат па імені Эдзі (Тэа Джэймс).

Неўзабаве ён знаёміцца з кіраўнічкай падпольнай наркаімперыі Сьюзэн Глас (Кая Скадэларыа) і разумее, што і сам цалкам гатовы стаць часткай злачыннага бізнэсу.

Праект падоўжаны на другі сезон, у рамках якога выйдуць восем эпізодаў. Рычы вернецца да вытворчасці серыяла ў якасці рэжысёра і сцэнарыста разам са сваім сааўтарам Мэцью Рыдам. Па даных Variety, пра папаўненне ў акцёрскім складзе шоу будзе абвешчана пазней, а здымкі другога сезона «Джэнтльменаў» пачнуцца ў наступным годзе.

Раней паведамлялася, што Гай Рычы таксама працуе над серыялам пра маладога Шэрлака Холмса, галоўную ролю ў якім сыграе Хіра Файнс Ціфін (пляменнік знакамітага акцёра Райфа Файнса).

Праект будзе заснаваны на серыі раманаў у жанры young adult пісьменніка Эндзі Лэйна. Згодна з сюжэтам першай кнігі, яшчэ да таго як стаць знакамітым сышчыкам, Холмс спрабуе вылічыць злачынцу, які здзейсніў забойства на тэрыторыі Оксфардскага універсітэта.

Чытайце таксама:

Серыял «Джэнтэльмены» ад Гая Рычы. Якая роля дасталася нашчадку беларускага карніка Серафіновіча?

28 топавых серыялаў ад «Нашай Нівы» — выберыце свае!

«Дэдпул і Расамаха». Абсалютна адбіты фільм, які ўсім спадабаецца

Год фантастычных серыялаў: Дом Цмока, Пярсцёнкі ўлады, Дзюна

Каментары да артыкула