БЕЛ Ł РУС

Памёр вядомы савецкі футбаліст Юры Сявідаў

11.02.2010 / 15:44

ЗП

Залаты час Сявіда прыйшоўся на пачатак 1960‑ых, калі ён бліскуча ўліўся ў склад маскоўскага «Спартака».

У іспанскай Марбельі на 68‑ым годзе жыцця памёр вядомы савецкі футбаліст і трэнер Юры Сявідаў. Залаты час Севіда прыйшоўся на пачатак 1960‑ых, калі ён бліскуча ўліўся ў склад маскоўскага «Спартака».

У 1962 годзе Юры Сявідаў стаў чэмпіёнам СССР у складзе маскоўскага «Спартака», а таксама найлепшым бамбардзірам першынства. Але за зборную Савецкага Саюза ён правёў толькі тры гульні і забіў адзін гол.

Пасля сканчэння кар’еры Севідаў спрабаваў сябе ў ролі трэнера. Але сапраўдную славу заслужыў як футбольны каментатар і аналітык. У Іспаніі ён знаходзіўся таксама па працы.

Юры Севідаў быў сынам славутага трэнера Аляксандра Сявідава, які з 1962 па 1969 годзе працаваў з мінскім «Дынама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула