БЕЛ Ł РУС

На наведвальнікаў фестывалю на захадзе Германіі напалі з нажом. Мінімум тры чалавекі загінулі

24.08.2024 / 10:34

Nashaniva.com

Мінімум тры чалавекі загінулі, яшчэ восем параненыя ў выніку нападу невядомага з нажом на людзей, якія адзначалі Дзень горада ў Золінгене, піша Deutsche Welle.

Скрыншот відэа Bild

Святкаванне 650-годдзя горада ў нямецкім Золінгене (федэральная зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія) у пятніцу, 23 жніўня, абярнулася трагедыяй. У сярэдзіне прымеркаванага да памятнай даты «фестывалю разнастайнасці» на адной з цэнтральных плошчаў горада на прысутных напаў невядомы з нажом.

У выніку нападу, паводле звестак на 6.30 раніцы 24 жніўня, былі забітыя як мінімум тры чалавекі. Яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, з іх пяцёра — цяжкія, паведамілі ў паліцэйскім упраўленні Дзюсельдорфа, у акруговым падпарадкаванні якога знаходзіцца Золінген.

Да моманту публікацыі паліцыя ўсё яшчэ працягвала пошукі злачынца.

Святкаванні, якія павінны былі працягнуцца да 25 жніўня, былі адмененыя, а грамадзян папрасілі пакінуць цэнтральныя раёны горада.

«Сёння ўвечары мы ўсе ў Золінгене ў шоку, жаху і вялікім смутку. Мы хацелі разам адсвяткаваць гадавіну нашага горада, а цяпер нам даводзіцца аплакваць загінулых і параненых. Маё сэрца разрываецца ад таго, што на наш горад быў здзейснены напад. У мяне наварочваюцца слёзы, калі я думаю пра тых, каго мы страцілі. Я малюся за ўсіх, хто ўсё яшчэ змагаецца за сваё жыццё», — пракаментаваў трагедыю обербургамістр Золінгена Цім Курцбах y сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула