БЕЛ Ł РУС

Ранішняя атака на Украіну каштавала Расіі амаль 1,3 мільярда даляраў

26.08.2024 / 21:42

Nashaniva.com

Масіраваная паветраная атака на Украіну, здзейсненая 26 жніўня, каштавала Расіі каля 1,26 млрд даляраў, падлічыла ўкраінскае выданне «Економічна правда».

 

Самалёт Ту-160 з камплектамі ракет Х-101 і Х-55СМ. Фота: Міністэрства абароны Расіі

Паводле паведамлення прэс-службы Паветраных сілаў УСУ, усяго ў ноч на 26 жніўня радыётэхнічнымі войскамі Паветраных сілаў было выяўлена і суправоджана 236 сродкаў паветранага нападу праціўніка: 127 ракет і 109 ударных БПЛА.

Сярод іх былі 3 аэрабалістычныя ракеты «Кінжал», 6 балістычных ракет «Іскандэр-М», 77 крылатых ракет X-101, 28 крылатых ракет «Калібр», 3 крылатыя ракеты X-22; 10 кіраваных авіяцыйных ракет X-59/X-69; 109 ударных БПЛА Shahed-131/136.

Паводле звестак выдання, БПЛА Shahed-131/136 можа каштаваць ад 49 тыс. даляраў, калі казаць пра ўласную вытворчасць РФ, і да 290 тыс. даляраў, калі гаворка ідзе пра імпарт з Ірана. За аснову ўзялі сярэднюю цану, якая планавалася для імпарту з Ірана — 193 тыс. даляраў. Такім чынам, 109 ударных БПЛА «Шахед» каштавалі РФ каля 21,3 млн даляраў.

Кошт ракеты «Кінжал» складае 10 млн даляраў, агульная сума выпушчаных ракет — 30 млн даляраў.

Кошт ракеты X-22 ацэньваюць у 1 млн даляраў, гэта значыць агульная сума за выпушчаныя ракеты складае 3 млн даляраў.

Ракета X-101 каштуе 13 млн даляраў за адзінку, таму агульная сума выпушчаных ракет гэтага тыпу складае 1 млрд даляраў.

Паводле інфармацыі выдання Defence Express, кошт адной ракеты «Калібр» каштуе 6,5 млн даляраў, такім чынам агульная сума выдаткаў на гэтую ракету складала 182 млн даляраў.

Ракеты X-59/X-69 каштуюць па 0,5 млн даляраў за адзінку, такім чынам агульная сума выпушчаных ракет гэтага тыпу складае 5 млн даляраў.

Балістычная ракета «Іскандэр-М» можа каштаваць 3 млн даляраў, то-бок агульны кошт усіх выпушчаных ракет гэтага тыпу — 18 млн даляраў.

Такім чынам, агульная сума, якую Расія выдаткавала на ранішнюю атаку 26 жніўня па Украіне, складае 1,26 млрд даляраў, робіць выснову «Економічна правда».

Чытайце таксама:

Украінцы падчас апошняй атакі збілі 102 ракеты і 99 ударных беспілотнікаў. Два беспілотнікі паляцелі ў Беларусь 

Ракеты і беспілотнікі падчас расійскай атакі на Украіну раніцай былі нацэлены на Кіеўскую ГЭС

Уначы каля трох шахедаў маглі заляцець у Беларусь — Беларускі Гаюн

У выніку масіраванай атакі Расіі пацярпелі 15 абласцей Украіны: ёсць параненыя і загінулыя

Расіяне наносяць магутныя ўдары па ўкраінскай энергетыцы

Па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога: больш за дзясятак Ту-95МС выйшлі на пускавыя рубяжы

Каментары да артыкула