БЕЛ Ł РУС

У слонімца ў садзе вырас незвычайны яблык. Мужчына кажа, што нічога для гэтага не рабіў

29.08.2024 / 14:55

Nashaniva.com

Унікальны двухколерны яблык вырас на галінцы сярод звычайных яблыкаў. Мужчына сам вельмі здзіўлены, бо бачыць такое ўпершыню. Сцвярджае, што дзеля гэтага нічога не рабіў, піша «Слонімскі веснік». 

У садзе слонімца Сулеймана Байрашэўскага вырас незвычайны яблык — напалову чырвоны, напалову светлы, з мяжой строга пасярэдзіне, нібы два розныя яблыкі разрэзалі і злучылі іх палоўкі.

Унікальны двухколерны яблык вырас на галінцы сярод звычайных яблык.

Мужчына сам вельмі здзіўлены, бо бачыць такое ўпершыню. Сцвярджае, што дзеля гэтага нічога не рабіў.

Сулейман Мацвеевіч мае намер захаваць гэты яблык, не правяраючы, які ён на смак.

80-гадовы Сулейман Байрашэўскі — вядомы ў горадзе чалавек. Доўгі час ён узначальваў мусульманскую рэлігійную абшчыну Слоніма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула