БЕЛ Ł РУС

На новай станцыі метро ў Мінску змантавалі незвычайнае пано. Вось як яно выглядае ФОТА

30.08.2024 / 12:26

Nashaniva.com

Работы на станцыі «Немаршанскі сад» завяршаюцца.

Фота: Мінскбуд

На новай станцыі трэцяй лініі мінскага метро «Немаршанскі сад» змантавалі дэкаратыўнае пано. Яно выканана ў зялёным колеры і сімвалізуе, уласна, дрэвы ў садзе ў сям'і Немаршанскіх, які даў назву раёну. Такая кампазіцыя з'явілася і на столі ў вестыбюлі.

Фота: Мінскбуд

Работы на станцыі амаль завершаныя, ідзе наладка абсталявання. На ўваходах ужо ўсталяваныя турнікеты, цяпер мантуюць кабіны кантралёраў — яны таксама будуць зялёныя.

Фота: Мінскбуд

Адкрыць станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец» маюць да канца года.

Чытайце таксама:

Мінчукоў просяць не пакідаць ровары ў пераходах станцый метро — іначай будуць наступствы

Ці можа забіць токам у метро падчас моцнай залевы

З сённяшнага дня мінскае метро перайшло на зімовы графік працы. Што гэта азначае?

Каментары да артыкула