БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне загінуў пілот мотадэльтаплана

30.08.2024 / 16:40

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, трагедыя здарылася ўвечары 29 жніўня.

Жыхар Светлагорска папрасіў знаёмага з Гомеля пратэставаць ягоны мотадэльтаплан. Дзеля гэтага мужчыны прыехалі на ўчастак дарогі-гравейкі ў кукурузным полі паблізу аграгарадка Чыркавічы.

Гамяльчук падняўся ў паветра, але неўзабаве лятальны апарат пацярпеў крушэнне. Ён упаў на поле, пры гэтым 53-гадовы пілот атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Уначы ён памёр.

Чытайце таксама:

Сілавікі расказалі, як ім удалося знайсці абвінавачанага ў жорсткім забойстве ў Серабранцы

У Асіповічах дзеці чысцілі ровар у гаражы і ледзь не загінулі — на іх загарэлася адзенне 

У Іванаўскім раёне пажылая жанчына патанула ва ўласнай студні

Каментары да артыкула