Ва Украіне загінуў на фронце чэмпіён свету па кікбоксінгу
Пра гібель 28-гадовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу Рамана Галавацюка піша Hromadske.ua.
Раман Галавацюк. Фота: Facebook / Кам'янець-Подільська міська рада
Раман Галавацюк быў родам з Камянца-Падольскага.
Як адзначаюць у Камітэце па справах моладзі і спорту Вярхоўнай Рады Украіны, ён лічыўся адным з найлепшых спартсменаў у кікбоксінгу па версіі WAKO.
У 22 гады спартсмен заваяваў медаль на Х Сусветных гульнях у Польшчы 2017 года. Пасля гэтага ён працягнуў спартыўную кар'еру: стаў заслужаным майстрам спорту па кікбоксінгу WAKO, фіналістам Сусветных гульняў, чэмпіёнам свету, шматразовым уладальнікам Кубкаў свету і Еўропы, шматразовым чэмпіёнам Украіны.
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Раман Галавацюк пакінуў спартыўную кар'еру і добраахвотна далучыўся да УСУ.
Чытайце таксама:
Ва УСУ пацвердзілі страту самалёта F-16, падчас аварыі загінуў пілот
У Краматорску загінуў дарадца Reuters
Загінуў грамадзянін Польшчы, які змагаўся на баку каліноўцаў