БЕЛ Ł РУС

Дачнікі пад Гомелем пратэстуюць супраць арэнды возера. Не абышлося без міліцыі

1.09.2024 / 18:41

Nashaniva.com

Уладальнікі дачных участкаў у раёне вёскі Цыкуны Гомельскага раёна паказалі, як спрабуюць абараніць возера ад здачы ў арэнду.

Каля возера Цыкуны сабраліся жыхары, каб выступіць супраць здачы яго ў арэнду. Скрыны відэа ў тыктоку

Відэа было знятае яшчэ 23 жніўня, цяпер дачнікі вырашылі паказаць відэа грамадскасці, заўважыў «Флагшток».

@nashaniva Пад Гомелем дачнікі пратэстуюць супраць арэнды возера #гомель #дачники #гомельскаяобласть #гомельчане #беларусь #нашаніва #белорусы #беларусьновости ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, ведамстваў і арандатарамі вадаёма дзясяткі дачнікаў выстраіліся ўздоўж берага возера і скандавалі: «Не арэндзе!». За іх дзеяннямі назірала міліцыя, аднак у той дзень абышлося без затрыманняў.

@ozerocykuny #нетаренде #спасемозероцыкуны #спасемозеро ♬ оригинальный звук - Спасём озеро д. Цыкуны ️

Каб супрацьстаяць абмежаванням, якія ўзнікаюць пасля арэнды вадаёма, дачнікі сабралі ўжо каля 600 подпісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула