БЕЛ Ł РУС

Ноччу ў Беларусь зноў залятаў шахед

3.09.2024 / 10:0

Nashaniva.com

Каля 02:35 адзін дрон-камікадзэ тыпу «шахед» перасёк мяжу з Беларуссю ў напрамку Брагіна з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны, паведаміў «Беларускі Гаюн».

Шахед правёў у паветранай прасторы Беларусі каля 20 хвілін і ўжо ў 02:53 вяртаўся ва Украіну курсам на Чарнобыльскую зону.

Дзяжурны знішчальнік з Баранавічаў патруляваў паўднёвы ўсход Беларусі прыкладна а гадзіне ночы, але ў момант заходу шахеда ўжо паляцеў назад на базу і ў небе не знаходзіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула