БЕЛ Ł РУС

Першым чэмпіёнам Алімпіяды стаў швейцарац Сімон Аман + фота

13.02.2010 / 22:51

nn.by

На ХХІ Алімпійскіх гульнях у Канадзе 13 лютага былі разыграныя першыя медалі. Гэта былі спаборніцтвы па скоках на лыжах з трампліна (К-95).

На ХХІ Алімпійскіх гульнях 13 лютага былі разыграныя першыя медалі. Гэта былі спаборніцтвы па скоках на лыжах з трампліна (К-95), што прайшлі ў Уістлеры.

Фота AFP.

Залаты медаль Алімпіяды заваяваў швейцарац Сімон Аман, які ў двух спробах набраў 276,5 бала.

У трэніровачнай і другой фінальнай спробе Аман скокнуў на бліскуча-недасяжныя 108 метраў.

Срэбраны медаль Алімпіяды заваяваў паляк Адам Малыш (269,5 бала), у аўстрыйца Грэгара Шлірэнцаўэра – бронза (268,0 балаў). Фін Янэ Ахонен – 4-ы (263 балы).

Такім чынам Сімон Аман стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам.

Два золаты ён узяў восем год таму, на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці.

А 23-й вечара – спрынт у біятланістак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула