БЕЛ Ł РУС

Касмічны карабель Starliner вярнуўся на Зямлю

7.09.2024 / 11:19

Nashaniva.com

Ён меўся вярнуцца тры месяцы таму.

Касмічны карабель Starliner адстыкаваўся ад Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) і вярнуўся на Зямлю, паведамляе NASA. Але на борце карабля не было экіпажу.

Фота: NASA

Starliner быў запушчаны 5 чэрвеня. Для Boeing гэты быў першы пілатуемы запуск да МКС. На борце былі астранаўты Бутч Уілмар і Суніта Уільямс. Яны павінны былі вярнуцца на Зямлю на Starliner да канца чэрвеня, але з-за непаладак у сістэмах карабля іх вяртанне адклалі да лютага 2025 года.

Іх забярэ касмічны карабель кампаніі SpaceX. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула