БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску дзеці пабілі 30 шыб у будынку, які рэстаўруюць

8.09.2024 / 10:34

Nashaniva.com

У Бабруйскую міліцыю звярнуўся вартаўнік адной з арганізацый горада — дзеці камянямі разбілі шыбы на тэрыторыі будынка, што рэстаўруюць, расказвае канал сілавікоў.

Дзеці разбілі камянямі 30 шыб у будынку — што гэта за будынак, не называецца. 

Некалькі школьнікаў пакаралі за гэта прафілактычнай гутаркай і ўлікам у ІСН, бо тыя не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, а вось супраць 14-гадовага падлетка завялі крыміналку за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула