БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку

9.09.2024 / 7:57

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што Захад зацікаўлены ў тым, каб да ўлады прыйшлі «псеўдадэмакратычныя сілы».

Максім Рыжанкоў заявіў, што Захад сёння хоча ад Аляксандра Лукашэнкі тое ж, што і хацеў раней — правядзення антырасейскай палітыкі і псеўдадэмакратыі.

«Захад ад Лукашэнкі пакуль хоча тое ж, што і хацеў раней. Каб у Беларусі праводзілася тая палітыка, якая сёння патрэбная Захаду. Гэта палітыка антырасійская, ва ўгоду тых палітычных працэсаў, якія бачыць сабе Захад», — сказаў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Больш за тое, адзначыў міністр, у намерах Захаду засталося прывесці да ўлады ў краіне «псеўдадэмакратычныя сілы, якія цяпер там падсілкоўваюцца і кормяцца». Такія планы, па словах Рыжанкова, прадугледжваюць і распродаж дзяржаўнай маёмасці. «Іх планы не памяняліся», — кажа міністр.

Ён выказаў упэўненасць, што такая палітыка Захаду ў адносінах да Беларусі не скончыцца, пакуль не міне «актыўная фаза канфлікту» в Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула