БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі каштуе стварэнне беларускага ютуба

9.09.2024 / 17:59

Nashaniva.com

А таксама тое, колькі наведвальнікаў там чакаюць прапагандысты.

Беларускі аналаг YouTube, які атрымаў назву videobel.by, збіраюцца запусціць 12 верасня. Там будуць паказваць у асноўным дзяржТБ. «Кіберпартызанам» сталі вядомы некаторыя дэталі пра гэты праект.

Інфармацыйнае агенцтва БелТА на загад Лукашэнкі занялося праектам беларускага відэасэрвісу з пачатку 2023 года.

На якую колькасць гледачоў разлічвае прапаганда? У першы год спадзяюцца максімум на 3 тысячы наведвальнікаў адначасова. А на другі год чакаюць не больш за 20 тысяч адначасовых падключэнняў і да 50 тысяч падчас грамадска значных падзей.

У якую суму абыдзецца гэты відэасэрвіс? 

Кампанія «А1» ацэньвала запуск і абслугоўванне відэахостынгу на працягу года ў 600-700 тыс. даляраў ЗША, калі браць гатовае рашэнне на базе праграмнага забеспячэння «Вока». Супрацоўнікі БелТА ж падлічылі, што ім на першы год трэба 1,5-2 млн. даляраў ЗША, а штогадовыя выдаткі, пачынаючы з другога года — прыкладна 1 млн. даляраў.

Чытайце таксама:

Беларускі аналаг YouTube запусцяць 12 верасня. Там будуць паказваць дзяржТБ

Каб апісаць Лукашэнку «беларускі Ютуб», прапаганда бліснула новай абрэвіятурай — OTT. Што яна значыць?

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі

Каментары да артыкула