У Калінкавічах прадаюць 34-гадовы Фальксваген Пасат ажно за $10 тысяч. У чым прыкол?
Прадавец пераконвае, што машына ўзімку не эксплуатавалася і не патрабуе ніякіх укладанняў.
Фота: скрыншот з сайта av.by
Аўтамабіль 1990 года выпуску ацэнены ў $10100. Заяўлены прабег — амаль 168 тысяч кіламетраў. Пад капотам у самага дарагога Passat B3 бензінавы рухавік аб'ёмам 1,8 літра, які працуе ў пары з 5-ступенчатай механікай.
Фота: av.by
Мяркуючы па фота, аўтамабіль сапраўды знаходзіцца ва ўнікальным для свайго ўзросту стане. Але наўрад ці можна казаць пра тое, што ён мае нейкую калекцыйную вартасць, каб нехта быў гатовы аддаць за яго такія грошы.
Фота: av.by
Гэты VW Passat нават па мерках 1990 года мае вельмі сціплую камплектацыю. Салон з тканіны, шыбы і люстэркі маюць механічны прывад. Ды і матор на 90 конскіх сілаў — адзін з самых простых у лінейцы.
Фота: av.by
VW Passat B3 выпускаўся з 1988 па 1993 гады. Мадэль лічыцца адной з самых народных за ўсю гісторыю Беларусі. Беларусы цэняць Passat B3 за прастату, надзейнасць, эканамічнасць. Асобную любоў заваявалі ўніверсалы — жыхары прыгранічча ацанілі не толькі прасторны багажнік, але і бак на 100 літраў.
Чытайце таксама:
Гады ідуць, а цэны растуць. Як у Беларусі падаражэлі народныя аўтамабілі
Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды
У Мінску прадаюць 10-гадовую Mazda з прабегам менш за 1000 км. Так бывае?