БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Расіяй узмоцняць кантроль грузаў

17.09.2024 / 18:10

Nashaniva.com

На беларуска-расійскай мяжы ўзмоцняць кантроль грузаў, заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, цяпер вялікія намаганні прыкладаюцца для выяўлення парушэнняў у эканамічнай сферы, асабліва калі гэта буйныя партыі кантрабанды.

Для гэтых мэтаў ужо паўтара года скануюць усе пасылкі, якія паступаюць у Беларусь не толькі з трэціх краін, але ў тым ліку і з ЕАЭС, калі яны ідуць ад юрыдычных асоб. Гэта дазваляе знаходзіць значную колькасць прадметаў, забароненых або абмежаваных да ўвозу: зброю, боепрыпасы, квадракоптары і наркотыкі, падкрэсліў кіраўнік мытнага ведамства.

Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што надглядная тэхніка ёсць у пунктах пропуску на заходняй мяжы, а цяпер нададуць увагу і ўсходняму кірунку. Сканеры з'явяцца ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Сканаваць будуць грузавыя і легкавыя аўтамабілі, а таксама багаж.

Тлумачыцца гэта тым, што часам забароненыя замежныя тавары ўвозяцца ў Беларусь праз Расію.

Чытайце таксама:

У Беларусі забаранілі папулярную марку алею

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая

Каментары да артыкула