БЕЛ Ł РУС

Чарговае смяротнае ДТЗ з ласём

18.09.2024 / 9:44

Nashaniva.com

Смяротнае здарэнне адбылося ў Крупскім раёне 17 верасня.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

46-гадовы кіроўца Skoda ехаў у напрамку Мінска, калі на праезную частку выбег лось. Адбылося сутыкненне.

Атрымаў траўмы 57-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. Медыкі спрабавалі выратаваць мужчыну, аднак ён памёр.

Кіроўцу з траўмамі шпіталізавалі. Лось таксама загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула