БЕЛ Ł РУС

У Краснадарскім краі гарыць база ПВК «Вагнер»

21.09.2024 / 12:56

Nashaniva.com

На былой базе ПВК Вагнера ў Молькіна ў Краснадарскім краі пачаўся пажар

Гараць адміністрацыйныя пабудовы, у тым ліку будынак былога штаба. Што стала прычынай пажару, невядома, піша «Медуза».

У ліпені 2023 года, пасля бунту Прыгожына, найміты абвясцілі, што база ў Молькіна «афіцыйна спыняе сваё існаванне». Нібыта база перайшла да «Афрыканскага корпуса» — падраздзялення з былых байцоў ПВК Вагнера, падначаленага Мінабароны. Яны дзейнічаюць у Буркіна-Фасо, Лівіі, Малі, ЦАР і Нігеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула